На «Еўрабачанні-2017» Расію прадставіць 27-гадовая Юлія Самойлава. Дзяўчына з дзяцінства мае першую групу інваліднасці (у яе спінальная аміятрафія Вердынга-Гофмана) і перасоўваецца на інвалідным вазку. Дзяўчына будзе змагацца за перамогу з песняй «Flame Is Burning» («Агонь гарыць»):

Аўтарам музыкі і словаў стаў расійскі спявак Леанід Агуцін.

Юлія нарадзілася ва Ухце (Рэспубліка Комі). Дзяўчына спрабавала сябе ў розных стылях: ад альтэрнатыўнага року да поп-музыкі.

У 2014 годзе дзячына ўдзельнічала ў цырымоніі адкрыцця зімовых Паралімпійскіх гульняў у Сочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?