Каля 3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску. Ён прайшоў ад станцыі метро Акадэмія навук вуліцай Сурганава. Шэсце прайшло мірна, без інцыдэнтаў, пры тым што ў сталіцы былі прынятыя павышаныя захады бяспекі. У прыватнасці, перад пачаткам акцыі была перакрытая станцыя метро Акадэмія навук, каля месца збору не спыняўся іншы грамадскі транспарт.

Людзі на шэсці былі настроеныя рашуча. Скандавалі «Жыве Беларусь!», «Не дэкрэту №3! Лукашэнка, ухадзі!», «Свабоду! Работу!».

У Гродне на мітынг у парку Жылібера сабраліся некалькі соцень чалавек. Яны прайшлі з шэсцем да аблвыканкама і абрынуліся з крытыкай на чыноўнікаў, што выйшлі на размову з імі:

Больш за 500 чалавек пратэставалі таксама ў Магілёве:

Відэастрым з Гродна:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0