31-гадовы грамадзянін Расіі Павел Маркаў быў затрыманы ў Мінску 15 сакавіка пасля дазволенага ўладамі Маршу недармаедаў. Маладога чалавека абвінавачваюць у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі (артыкул 23.4 КаАП) і парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

Павел Маркаў пастаянна жыве ў Маскве, а ў Мінску быў праездам.

Перад пачаткам працэсу суддзя дала яму азнаёміцца з матэрыяламі справы. З пратакола, які склалі на хлопца, высвятлілася: да адміністрацыйнай адказнасці яго прыцягнулі за тое, што ён прымаў удзел ва ўчорашнім маршы і быў у масцы.

Павел Маркаў не прызнаў сваёй віны. Паводле яго слоў, ён не ўдзельнічаў ні ў якіх акцыях пратэсту, а проста ўвечары гуляў па Мінску.

— Забіралі ўсіх, хто быў у тралейбусе, у якім я ехаў, — растлумачыў Павал сваё патрапленне ў міліцыю. — Патрабаванняў ніякіх да мяне не прад'яўлялі, проста заламалі рукі і завялі ў мікрааўтобус, як і астатніх.

Сведкамі па справе ў суд прыйшлі два супрацоўнікі АМАП. Адзін з іх, Раман Торык сказаў, што затрыманы «выказваўся супраць дзейнай улады і Дэкрэта № 3», а на патрабаванні зняць маску не рэагаваў. А пры затрыманні «ўпіраўся, супраціўляўся і размахваў рукамі».

— Навошта вы гаворыце не праўду? - спытаў абвінавачаны ў сьведкі.

— Я кажу праўду. Хто ж прызнае, што ён нешта рабіў?! - адказаў Раман Торык.

Амапаўцы запэўнівалі суд, што прадстаўляліся затрыманаму перад тым, як зацягнуць яго ў службовую машыну.

— Я настойваю на тым, што гэта няпраўда. Я не бачыў, каб яны хоць камусьці, каго затрымлівалі прад'яўлялі пасведчання або прадстаўляліся, - заяўляе Павел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?