Сусветна вядомая беларуская гімнастка Меліта Станюта падзялілася фотаздымкам у сваім Інстаграме з кнігай Андруся Горвата «Радзіва «Прудок»:
Фота за дзень набрала ажно 2,7 тысячы лайкаў. У каментары НН Меліта падзялілася ўражаннямі ад кнігі:
«Я смяялася ўголас, бо ўспамiнала сваё дзяцiнства у бабулі. Гэтая кніга, мне здаецца, вельмi блiзкая беларусам, чытаць яе можна з любога канца — i нават перачытваць».