Сення раніцай актывіст «Пошуга» Павал Сяргей паведаміў «Нашай Ніве» што ля яго кватэры ў Маладзечне з раніцы стаяць два мікрааўтобусы з супрацоўнікамі міліцыі. У кватэры хлопца адключылі святло і інтэрнэт. Паўлу ўдалося ўцячы з дома праз акно і збегчы. Хлопец паспеў дабегчы да кватэры свайго брата. Адтуль ён працягваў падтрымліваць сувязь з карэспандэнтамі. Праз нейкі час паведаміў, што ля дома з'явіліся пяць супрацоўнікаў у форме, два ў пад'ездзе ў цывільным.

Праз нейкі час да дома, дзе схаваўся хлопец, пад'ехалі дзве пажарныя і адна машына МНС. Яны ўзламалі дзверы, спасылаючыся на то, што ў кватэры пачаўся пажар. Але ў дзверы замест пажарнікаў уварваліся міліцыянты.

Жывая трансляцыя з затрымання:

У сваякоў Паўла пры затрыманні канфіскавалі тэлефон, з якога здымалі на відэа пажарныя машыны і МНС пад домам. Відэа было выкладзенае ва УКантакце, але 30 хвілін таму знікла.

Але застаўся скрын з відэа:

Павел Сяргей. Фота з сацыяльнай сеткі

Павел Сяргей. Фота з сацыяльнай сеткі

Паўла Сяргея затрымалі па прычыне таго, што ён нібыта ўдзельнічаў у «Маршы недармаедаў» у Маладзечне, але ў гэты час хлопца не было ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?