Павел Белавус, фота Улада Швядовіча

Павел Белавус, фота Улада Швядовіча

Працэс над кіраўніком «Арт-сядзібы» Паўлам Белавусам праходзіць у судзе Ленінскага раёна. Павел разам з цяжарнай жонкай быў затрыманы ўчора, 26 сакавіка, падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Жонку неўзабаве адпусцілі, а Паўла адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе ён правёў ноч.

Фота Улада Швядовіча

Фота Улада Швядовіча

Яго вінавацяць у тым, што ён лаяўся матам, гучна крычаў, паводзіў сябе агрэсіўна. Віну Белавус не прызнаў.

«Я размаўляю па-беларуску, і каб я выражаўся, то супрацоўнікі амапа і не зразумелі б, што я маю на ўвазе, напрыклад «трасца табе ў бок», — распавёў суддзі Белавус.

Сведкі-амапаўцы паведамляюць, што далі стандартныя паказанні: нецэнзурна выказваўся, размахваў рукамі.

Суддзі паказалі відэа затрымання Белавуса і звярнулі ўвагу, што затрымліваюць яго не тыя амапаўцы, якія выступілі сведкамі. Суддзя не звярнуў увагу на гэта. Абвешчаны перапынак да 14:00.

У выніку прысуд Белавусу — 15 сутак.

***

У судзе Маскоўскага раёна будуць судзіць журналіста Аляксандра Баразенку. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве.

Аляксандр Баразенка, фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Баразенка, фота Сяргея Гудзіліна

Журналіст Аляксандр Баразенка асуджаны на 15 сутак.

Алесь Лагвінец асуджаны на 10 сутак

***

34-гадовага Паўла Старавойтава, работніка аўтамыйкі, сёння асудзілі на 10 сутак у судзе Маскоўскага раёна; сведак па справе не было, піша Tut.by.

На яго склалі пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, паўторна). Нядаўна ён ужо атрымаў штраф у 15 базавых за акцыю ля Курапатаў.

— Браў удзел у несанкцыянаванай акцыі, якая праводзілася без дазволу Мінгарвыканкама, што выявілася ў прысутнасці ў складзе групы грамадзян, выкрыкванні лозунгаў «Жыве Беларусь», выразе нязгоды з падатковай палітыкай дзяржавы, - зачытала сутнасць абвінавачвання суддзя.

Іван Арэшкаў — штраф 115 рублей.

Наталля Бордак — 7 сутак.

Мікалай Буры — 10 базавых (230 рублёў).

Яна Бязлюдава — 690 рублёў

С. Вількоўскі — 20 базавых (460 рублёў)

Максім Вінярскі — 8 сутак

Я. Габа — 10 сутак

А. Галавін — 10 сутак

Глеб Галушка — 20 базавых

Людміла Ганчарова — 10 сутак

Дзмітрый Гапонаў — 10 сутак.

А. Гасянкоў — 25 базавых (575 рублёў)

Сяргей Дар'ічаў — 20 базавых.

Дзмітрый Дзямідаў — 10 базавых (230 рублёў).

М. Жыгалаў — 10 сутак

Зміцер Захарэвіч — 20 сутак

Максім Кавалёў — 30 базавых (690 рублёў)

Сяргей Квачонак — 10 сутак.

Марыя Кастылянчанка — 15 сутак

Аляксандр Курац — 10 сутак

Аляксандр Красачка — штраф 230 рублёў.

Анастасія Кухта - штраф 69 руб.

Дзмітрый Лабуноў — 20 базавых.

Арцём Ліннік — 30 базавых (690 рублёў)

Павел Лях — 11 сутак

Аляксандр Мартысевіч — 7 сутак

Вольга Мікалайчык — 10 сутак.

Д.Мішакоўскі — 5 сутак.

Аляксей Паліховіч (Расія) — 12 сутак

Аляксандр Папок — 29 базавых.

С. Пархомчык — 30 базавых

Раман Пратасевіч — 10 сутак

Пётр Рабушка — 5 сутак

А. Расчоцін — 30 базавых

Вольга Рошчына — грамадзянка РФ — 13 сутак

Дзяніс Садоўскі — 80 базавых (1 840 рублёў)

Павел Старавойтаў — 10 сутак

А.Сіцько — 10 сутак.

Аляксандра Спірына — штраф 25 базавых (575 рублёў).

П. Самадураў — 25 базавых.

Юрый Смірноў — 25 базавых (575 рублёў)

І. Толкач — штраф 60 рублёў

В. Фільчанка, арт. 17.1 — штраф 92 рублі.

Анатоль Фралоў — 10 базавых, а яго сын Максім Фралоў асуджаны на 10 сутак

Руслан Цярэшчанка — 15 сутак

Арцём Чарняк — 12 сутак

Аляксей Шалудкоў — 27 базавых.

Аляксей Шалутка — 27 базавых

Дзмітрый Шылак — 25 базавых (575 рублёў)

Гомель

Наталля Шчукіна — 12 базавых велічынь.

Ала Раманчык — 18 базавых

***

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?