Кулакоў распавядае, што калі ішоў на акцыю, узяў з сабой два блокі цыгарэт, некалькі кілаграмаў цыбулі, часнык. Усё забралі пры затрыманні.

Ён не ўстаў, калі ўвайшла суддзя.

— Не ўстану. Я не давяраю суду, які служыць гэтаму крываваму і злачыннаму рэжыму, — сказаў Леанід Кулакоў.

— Мы яшчэ да гэтага падыдзем, - адказала суддзя.

Леанід Кулакоў адмовіўся адказваць на якія-небудзь пытанні суддзі і даваць тлумачэнні.

Марына Фёдарава абвясціла перапынак, пасля якога заявіла, што падстаў для адводу суддзі ў Леаніда Кулакова няма.

— Хадайніцтвы заяўляць будзеце? — спытала суддзя.

— Мне трэба азнаёміцца з матэрыяламі справы, але без акуляраў я нічога не бачу. У РУУС мне ніякія дакументы чытаць не давалі.

— А дзе вашыя акуляры?

- У Савецкім РУУС.

У працэсе зноў абвешчаны перапынак на 10 хвілін.

Акуляры знайшліся. Леанід азнаёміўся з матэрыяламі справы. І пасля гэтага патлумачыў суду, што хацеў удзельнічаць, але проста не дайшоў. Усё было перакрыта - не ведаў, куды ісці. Проста глядзеў па баках. Падышлі супрацоўнікі міліцыі і сказалі прайсці ў аўтазак.

— Яны нават пальцам мяне не кранулі. Таму ў пратаколе — правакацыя і хлусня. А вынік усім вядомы.

Потым перайшлі да допыту сведак — Качана і Міхасёва.

- Затрымліваў яго на вуліцы Хмяльніцкага 25 сакавіка каля другой гадзіны дня, - хутка прамовіў Дзмітрый Качан.

- Не спяшайцеся, - спыніла яго суддзя.

Далей ён распавёў завучаны тэкст, як і на ўсіх астатніх працэсах. Сведкі Качан і Міхалёў ходзяць па многіх пасяджэннях у Савецкім судзе.

- Вы кажаце праўду? - Спытаў Кулакоў у Качана.

- Так.

- Ці гатовыя паклясціся?

— Мы не ў Штатах, каб клятвы прамаўляць, — адказаў Дзмітрый Качан, нягледзячы на тое, што суддзя зняла пытанне да сведкі.

Сведку Канстанціна Міхасёва актывіст Леанід Кулакоў назваў «ілжывым».

— Вы хлусіце. Таму што ў пратаколе напісана, што мяне затрымалі на Хмяльніцкага. Але гэта адбылося на вуліцы Якуба Коласа, - удакладніў Кулакоў. - Хоць і пікету там не было, я стаяў проста адзін. Няма веры вам. Прысуд усім вядомы.

Сведка Качан ўвогуле спачатку пераблытаў Кулакова з праваабаронцам «Вясны», які сядзеў на суседняй лаўцы.

Вердыкт — 25 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?