Алія Шагіева — малодшая дачка прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева. Яна займаецца ў мастацкай вучэльні ў Санкт-Пецярбургу. Летась Алія выйшла замуж, неўзабаве нарадзіла сына Таіра. Дачка прэзідэнта выкладае ў сацыяльныя сеткі смелыя фота, прынамсі па мерках Кыргызстана.

Здымкі, як яна корміць сына, выклікалі актыўнае абмеркаванне ў традыцыйным грамадстве Кыргызстана.

«Жаночыя грудзі — гэта частка цела, якая мае важную функцыю (кармленне дзіцяці), і ніяк не сэксуальны аб'ект, — пераконвае Алія. — Памылка першая: сэксуалізацыя жаночых грудзей. Памылка другая: дыскрымінацыя людзей, чые бацькі займаюць высокую пасаду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?