На 1 мая апазіцыя ў Мінску плануе акцыю салідарнасці ў падтрымку рэпрэсаваных, піша Радыё Свабода.
«На 1 мая запланаваны не толькі марш салідарнасці з працоўнымі, але і з усімі грамадзянамі, якія трапілі пад хвалю рэпрэсій», — сказаў кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
Заяўнік акцыі, намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, абвясціў маршрут. Збор а 16-й гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук, шэсце па вуліцы Сурганава, мітынг у парку Дружбы народаў.
0
0
0
0
0
0