Вечарам 24 чэрвеня ў Мінску прайшла рэпетыцыя параду 3 Ліпеня. Падчас праезду па праспекце Незалежнасці да месца правядзення парада адзін з танкаў каля метро «Маскоўская» ўрэзаўся ў слуп.

Адзін з людзей на вуліцы выпадкова зняў момант аварыі. Танк занесла, развярнула і ўдарыла ў ліхтарню. Танкіст, што сядзеў у люку, можна сказаць, нарадзіўся ў кашулі:

#minsk #репетиция #tutbylive

Публикация от Mikhail Ch. (@chyhir)

Шчасце, што побач не было людзей і ніхто не загінуў.

Танкі рухаліся цэнтральным праспектам сталіцы на даволі вялікай хуткасці і на значнай адлегласці адзін ад другога.

Магчыма, танкіст празмерна разагнаўся, а пасля скінуў газ. І гэта, магчыма, адбылося на кавалку дарогі, на якім адна гусеніца трапіла ў ваду, а другая — на сухое месца. Аднак усё гэта толькі меркаванне, канчатковы вердыкт вынесе аўтаінспекцыя.

Фота Henadzi Ermal, facebook.com.

Фота Henadzi Ermal, facebook.com.

Ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працавала ДАІ.

Сама генеральная рэпетыцыя парада пачнецца ў 22.00, таму па маршруце праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Сапёраў — праспект Пераможцаў — вуліца Арлоўская — плошча Бангалор — вуліца Сурганава — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава рух будзе абмежаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?