Уладальнікам машыны стаў сам Маск. Раней ён таксама атрымаў першыя серыйныя мадэлі Tesla Roadster і Model X, а вось Model S яму не дасталася. Дэбютную машыну атрымлівае «першы, хто выплачвае поўны кошт аўто», распавёў прадпрымальнік. Так Model 3 павінна была дастацца ўдзельніку савета дырэктараў аўтавытворцы, аднак ён падарыў месца ў чарзе Маску на дзень нараджэння.

Дэталёвыя характарыстыкі новага аўто стануць вядомыя на вечарыне Tesla 28 ліпеня, дзе атрымаюць свае Model 3 наступныя 30 шчасліўчыкаў.

У час прадстаўлення электракар ў красавіку 2016 года Маск абвясціў, што цана Model 3 стартуе з $35 тысяч.

Яна зможа разганяцца да 100 км/г за 6 секунд, а прабег на адным зарадзе павінен быць не меншым за 350 км. Базавая камплектацыя будзе ўключаць праграмнае забеспячэнне, неабходнае для працы аўтапілота. Аднак за яго актывацыю, хутчэй за ўсё, трэба будзе даплаціць.

Пра тое, што Tesla пачне збіраць Model 3 у чэрвені, Маск казаў раней. І не падмануў. Цяпер чакаем красовер Model Y, выпуск якога рыхтуюць на 2020 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?