Ізраільскія караблі атакавалі шэсць судоў так званай «Флатыліі свабоды» з 10 тысячамі тон гуманітарнай дапамогі і будаўнічых матэрыялаў, якія накіроўвалася ў сектар Газа.

Як паведамляюць ізраільскія СМІ, у перастрэлцы загінулі 16 чалавек, каля 30 чалавек былі параненыя. Пры гэтым камандаванне ізраільскай арміі афіцыйна забараніла журналістам распаўсюджваць інфармацыю аб загінулых і параненых у выніку перахопу.

Міністэрства замежных спраў Турцыі ўжо апублікавала заяву, якая рэзка асуджае дзеянні Ізраіля, назваўшы іх непрымальнымі і парушаючымі міжнароднае заканадаўства. Па словах турэцкага міністра, інцыдэнт можа прывесці да «непапраўных наступстваў» для двухбаковых адносін паміж Ізраілем і Турцыяй. Прадстаўнік ізраільскага ўрада, у сваю чаргу, заявіў што «шкадуе аб усіх ахвярах» аперацыі па захопу флатыліі.

На кадрах, паказаных тэлекампаніяй «Аль-Джазіра», відаць, што перахоп суправаджаўся стральбой. Адзін з караблёў быў узяты на абардаж пры падтрымцы верталётаў, яго капітан быў паранены.

Паводле звестак палесцінскага боку, інцыдэнт адбыўся ў нейтральных водах, за 150 км ад узбярэжжа Газы.

ВВС, паведамляе што на дадзены момант флатылія знаходзіцца непадалёк ад Кіпра і не збіраецца адмаўляцца ад намеру трапіць у сектар Газа.

Раней ізраільскія ўлады заяўлялі, што маюць намер затрымаць марскі караван, а актывістаў і праваабаронцаў дэпартаваць. На шасці судах, акрамя гуманітарных грузаў, знаходзіліся каля 600 прапалесцінских актывістаў і праваабаронцаў з еўрапейскіх і арабскіх краін.

Эканамічная блакада Газы з боку Ізраіля і Егіпта працягваецца ўжо амаль тры гады — з таго моманту, як да ўлады ў сектары прыйшоў ваенізаваны рух ХАМАС. Ізраіль першапачаткова называў дзеянні «Флатыліі свабоды» палітычнай правакацыяй і папярэдзіў, што калі яе караблі ўсё ж наблізяцца да Газы, ізраільскія ваенна-марскія сілы накіруюць іх у порт горада Ашдод, адкуль усе 600 удзельнікаў флатыліі будуць дэпартаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?