Моладзь усё адно ад святкавання 600-годдзе Грунвальда каля Нацыяналкі адмаўляцца не збіраецца.

Мінгарвыканкам адмовіў зарэгістраванай МГА «Гісторыка» ў правядзенні мерапрыемства, прымеркаванага да 600-годдзя вялікай перамогі ў Грунвальдскай бітве.

Варта звярнуць увагу, што першапачаткова энтузіязм арганізатараў падушачных баталій раздзялілі ва Упраўленні культуры пры Мінгарвыканкаме і нават у Міністэрстве культуры.

Намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі ў рэкамендацыйным лісце падтрымаў грамадскую ініцыятыву, вызначыў яе як «незвычайнае мерапрыемства з элементамі баёў з падушкамі». Аднак, адказная інстанцыя ў асобе пільнага намесніка старшыні Мінгарвыканкама М. Ціцянкова не праніклася захапленнем чыноўнікаў «культурнага» міністэрства.
Ад сталічных уладаў прыйшоў стэрыатыпны адказ: «В связи с тем, что заявление МОО «Гісторыка» о проведении массового мероприятия не соответствует требованиям части 5 ст. 5 Закона «О массовых мероприятиях», Мингорисполком не разрешает проведение мероприятия в площадке рядом со зданием Национальной библиотеки».

«Мне не зразумелы ірацыянальны страх уладаў. Асабіста я буду 15 ліпеня на запланаваным месцы правядзення Боя падушкамі. Здаровы сэнс возьме верх і свята пазітыва пройдзе без перашкодаў», — заявіў адзін з ініцыятараў першых «баёў» Андрэй Кім.

Нагадаем, першая акцыя «Бой падушкамі», прымеркаваная 599-годдзя Грунвальдскай бітвы, прайшла ў Мінску без дазволу ўладаў 15 ліпеня 2009 году. Праз 2 месяцы, 8 верасня 2009 году, у гонар 495-годдзя Аршанскай бітвы адбылася другая ў гісторыі беларускага падушачнага руху санкцыянаваная акцыя. У другой бітве паўдзельнічала 400 чалавек.

Бой падушкамі быў запланаваны на 15 ліпеня, 19:00. Удзельнікаў запрашалі прыходзіць са сваімі падушкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?