У Зэльве, на доме, у якім жыла Ларыса Геніюш, мясцовыя ўлады знялі памятную шыльду паэтцы, усталяваную да яе 100-годдзя.

Пра гэта паведаміла цяперашняя гаспадыня будынку. Паводле яе словаў, дошку знялі пасля таго, як яе ўбачыў чыноўнік райвыканкама Юрый Кулікоў, які адказвае за ідэалогію.

Паводле словаў Кулікова, улады маюць намер «даць прававую ацэнку» несанкцыянаванаму ўсталяванню. Дзе цяпер знаходзіцца шыльда, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?