Звярніце ўвагу, як перад біццём вокнаў адзін з прысутных гаворыць у мікрафон, схаваны ў рукаве.

У Сеціве працягваюць з’яўляцца фотаздымкі і відэа, якія сведчаць пра тое, што правакацыі каля сценаў Дома ўраду загадзя планаваліся. З'явілася відэа і фота маладога чалавека, які перад біццём вокнаў гаворыць у мікрафон, схаваны ў рукаве. А ў пэўны момант ён падыходзіць да дзвярэй і ціхенька стукае ў шкло.

Блогер Дзяніс Карпенка паспеў сфатаграфаваць чалавека, які падносіць да ганку Дома ўрада рыдлёўкі. Да штурму заставаліся лічаныя хвіліны. Да Дзяніса падышоў чалавек ў цывільным, які настойліва параіў яму паказаць зробленыя кадры, але той адмовіўся.

Пасля разгону дэманстрантаў на апусцелай плошчы Незалежнасці незалежныя журналісты сталі сведкамі таго, як спецназаўцы пад аб’ектывамі камер дзяржаўных тэлеканалаў раскідвалі каля помніка Леніну кавалкі арматуры. На наступны дзень у сюжэтах на БТ гэта падавалася, як быццам арматуру на плошчу з сабой прынесла апазіцыя.

Мужчына б'е вокны збоку ад галоўнага ўваходу. Аператары (?) спецслужбаў здымаюць яго са спіны.

Мужчына б'е вокны збоку ад галоўнага ўваходу. Аператары (?) спецслужбаў здымаюць яго са спіны.

 Вось ён ужо з іншай "зброяй" — пакункам ксеракснай паперы. Фота Аляксей Громаў.

Вось ён ужо з іншай "зброяй" — пакункам ксеракснай паперы. Фота Аляксей Громаў.

 А тут ён тузаецца з спецназаўцам. Фота Андрэй Смірноў.

А тут ён тузаецца з спецназаўцам. Фота Андрэй Смірноў.

 Гэты чалавек перамаўляўся праз схаваны мікрафон.За ім кандыдат Рымашэўскі і ягоныя ахоўнікі спыняюць правакатараў.Фота ak-bara.livejournal.com

Гэты чалавек перамаўляўся праз схаваны мікрафон.
За ім кандыдат Рымашэўскі і ягоныя ахоўнікі спыняюць правакатараў.
Фота ak-bara.livejournal.com

 Яшчэ аднаго правакатара адцягваюць ад уваходу дэманстранты. Фота ak-bara.livejournal.com

Яшчэ аднаго правакатара адцягваюць ад уваходу дэманстранты. Фота ak-bara.livejournal.com

 Гэты чалавек прынёс рыдлёўкі да ганку Дома ўраду за лічаныя хвіліны да штурму. Фота karpenkod.blogspot.com

Гэты чалавек прынёс рыдлёўкі да ганку Дома ўраду за лічаныя хвіліны да штурму. Фота karpenkod.blogspot.com

Самы пачатак «штурму». Першая спроба. Кандыдаты ў прэзідэнты яшчэ ля помніка Леніну. На відэа бачна, як правакатараў ад ганку Дома ўрада адганяюць апазіцыйныя актывісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?