Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, падазраваны ў абрабаванні мінскага ЦУМа затрыманы па гарачых слядах і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Шкода, нанесеная ЦУМу, раўняецца 36 млн рублям (канчатковая сума высвятляецца).

Па факце крадзяжу аддзелам папярэдняга расследавання Савецкага РУУС заведзена крымінальная справа па частцы 4 арт. 205 КК (крадзёж у асабліва буйным памеры). У інтарэсах следства дэталі злачынства не абнародуюцца

***

У ноч з 2 на 3 красавіка быў здзейснены крадзёж з Цэнтральнага універсальнага магазіна на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Пра гэта паведаміла праграма «Зона Х» Першага нацыянальнага тэлеканала.

Паводле інфармацыі праграмы, сярод выкрадзенага ў ЦУМе — дарагая оптыка, фотаапараты, срэбраныя вырабы, а таксама некаторая сума грошай з касаў. Агульная сума шкоды высвятляецца.

Афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага злачынства пакуль няма, піша БелаПАН.

Пра тое, што абрабаваны ЦУМ, паведаміла ў нядзелю інтэрнэт-выданне Салідарнасць.

Учора ЦУМ быў зачынены да 16:00. На дзвярах вісела шыльда: «Зачынена з тэхнічных прычынаў». Адміністрацыя універмага адмаўлялася ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?