Ажыятаж на валютным рынку пройдзе пасля падвышэння мытаў на аўтамабілі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Вядома, нас вельмі моцна падкасіў ажыятаж з аўтамабілямі. Мы паглядзелі, там больш мільярда. Былі нават прапановы ўвесці зараз гэтую пошліну. Але гэта ўдар па людзях, навошта ж ужо сваіх людзей ціснуць. Вытрымаем мы гэта,

няхай людзі купяць сабе машыну якую хочуць, заменяць, калі трэба», — сказаў ён.

Што тычыцца тых грамадзян, якія прывозяць машыны з-за мяжы, каб потым іх перапрадаць, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Гэта бізнес. Не можам жа мы чалавека задушыць з-за гэтай валюты». «Але сапраўды: валюта ёсьць — ідзі купляй, прадавай, няма валюты — з засекаў мы больш браць не будзем, золатавалютны рэзерв — гэта святое. Мы павінны яго папаўняць».

Лукашэнка мяркуе, што

праз некалькі месяцаў «сітуацыя супакоіцца».

«Цяпер ён [ажыятаж] значна меншы, пайшоў на спад», — даказваў Лукашэнка.

Нагадаем, мытныя пошліны на ўвоз аўтамабіляў для фізічных асоб у Беларусі з 1 ліпеня 2011 паднімуцца да ўзроўню пошлін у краінах Мытнага саюза.

Лукашэнка не патлумачыў, нашто Беларусі канечне патрэбны расійскі крэдыт на 3 мільярды даляраў, калі ажыятаж ужо спадае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?