У сувязі з хваробай суддзі.

Дата і час будуць паведамленыя дадаткова.

Нагадаем, што 18 мая пракурор Ленінскага суда запатрабаваў засудзіць экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса на 8 і 7 гадоў калоніі, Аляксандра Класкоўскага (па сукупнасці злачынстваў) — да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму; Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова — да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзмітрыя Уса было прапанавана ўзяць пад варту проста ў зале суда, паколькі ён не знаходзіўся ў турме.

***

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы чакаецца вынясенне прысуду экс-кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму, чальцам выбарчага штаба Някляева Андрэю Дзмітрыеву, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазняка, грамадскай дзяячцы Насце Палажанцы. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ў актыўным удзеле ў іх.

Дзяржабвінавачанне прасіла суд прыгаварыць Уладзіміра Някляева да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады;

Віталя Рымашэўскага — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады;

Андрэя Дзмітрыева, кіраўніка выбарчага штаба Някляева, — да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады;

Аляксандра Фядуту, давераную асобу Някляева, — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады;

Сяргея Вазняка, давераную асобу Някляева, — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады;

Насту Палажанку, давераную асобу Рымашэўскага, — да 1,5 года пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на год.

***

Па стане на раніцу 20 мая па справе Плошчы былі асуджаныя 30 чалавек

14 мая ў судзе Партызанскага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву і чатыром шараговым удзельнікам акцыі, якіх абвінавацілі ў масавых беспарадках (А.Саннікава -- у аарганізацыі ў арганізацыі масавых беспарадкаў). Суддзя Наталля Чацвярткова засудзіла за ўдзел і кіраванне «масавымі беспарадкамі» экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Алег Гнедчык за ўдзел у «масавых беспарадках» асуджаны на 3,5 года, Ілья Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменак — на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усе яны абвінавачваліся паводле артыкула «масавыя беспарадкі» (максімальны тэрмін — да 15 гадоў).

Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Алег Гнедчык -- на 3,5 года, Ілья Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменак— на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Першым па справе за Плошчу быў асуджаны Васіль Парфянкоў, які атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Атрошчанкаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму; Мікіта Ліхавід — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік і Аляксандр Малчанаў — да трох з паловай і трох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна; грамадзяне РФ Арцём Брэус і Іван Гапонаў — да штрафу ў 300 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў) кожны; Дзмітрый Мядзведзь — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Алесь Кіркевіч асуджаны на 4 гады зняволення, Павел Вінаградаў — на 4 гады, Андрэй Пратасеня — 3 гады, Зміцер Дрозд — на 3 гады, Уладзімір Хамічэнка — 3 гады.

Уладзімір Лобан асуджаны да 3 год пазбаўлення волі, Андрэй Федаркевіч — да 3,5, Яўген Сакрэт — да 3, Сяргей Казакоў — да 3, Дзмітрый Даронін — да 3,5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, Віталь Мацукевіч — да 3 гадоў калоніі строга рэжыму.

За падрыхтоўку дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак (арт. 342), на 2 гады калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Павел Севярынец быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у месца адбыцця пакарання (г.зн. хіміі), жонка Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп на два гады абмежавання волі з адтэрміноўкай на два гады, такі ж тэрмін атрымаў і кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў.

Апроч таго, за злоснае хуліганства былі таксама асуджаныя Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў — на два і чатыры гады пазбаўлення волі адпаведна. Іх затрымалі 18 снежня, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?