Аднак прэс-служба прадпрыемства запэўнівае, што руднікі працуюць ў звычайным рэжыме.

У шахце будуюць перамычку. Фота www.esoligorsk.net.

У шахце будуюць перамычку. Фота www.esoligorsk.net.

Вакол сітуацыі на «Беларуськаліі» з’яўляюцца новыя чуткі. Нагадаем, што ў ноч на 24 чэрвеня гэтага года на рудніку 2-га рудаўпраўлення прадпрыемства адбылася выдзяленне расолаў у выпрацаваную пароду. Першапачаткова інфармацыя з’явілася ў інтэрнэце. Афіцыйныя крыніцы зрабілі заявы з тыднёвым спазненнем. Так, на сайце «Беларуськалія» інфармацыя з’явілася толькі 30 чэрвеня. Пасля гэтага паведамленні пра актуальную сітуацыю на рудніку на сайце прадпрыемства стала з’яўляцца досыць рэгулярна.

Тым не менш, новыя чуткі працягваюць з’яўляцца. Так, на партале Newspeak.by з’явілася інфармацыя са спасылкай на ананімную крыніцу на «Беларуськаліі» пра тое, што п

ры даследаванні радовішчаў было знойдзена вялікае падземнае возера. Паводле крыніцы партала, знаходка можа прыпыніць распрацоўку 2-га і 5-га руднікоў.
Аўтар артыкула робіць выснову, што маўчанне кіраўніцтва прадпрыемства — гэта страх абвалу цаны актываў «Беларуськалія» ў час, калі пачаліся актыўныя размовы пра яго продаж.

Пра крытычную сітуацыю на «Беларуськаліі» (аж да страты 2-г і 5-га руднікоў) піша і мясцовы сайт Салігорск.org.

Атрымаць каментар у адміністрацыі прадпрыемства «НН» пакуль не атрымалася. Прыводзім інфармацыю, размешчаную 13 ліпеня на сайце «Беларуськалія»: «У цяперашні час вядуцца працы па ліквідацыі паступлення расолаў у горныя выпрацоўкі гарызонту-445м рудніка РУ-2 у адпаведнасці з зацверджаным графікам. Выконваецца будаўніцтва трэцяй часовай бетоннай перамычкі. Два праходніцкія комплексы праходзяць акумулюючыя выпрацоўкі для збору расолаў. Расолы, што паступаюць, адпампоўваецца з зумпфа, размешчанага на вентыляцыйным штрэку паўднёва-заходняга кірунку, у акумулюючыя выпрацоўкі. Прыток расолаў паменшыўся. Вядуцца работы па ўзвядзенню пастаянных гідраізаляцыйных перамычак. Спынення вытворчасці не было. Прадпрыемства працуе ў звычайным тэхналагічным рэжыме».

«Афіцыйная інфармацыя вельмі блізкая да праўды», — паведаміў «НН» на ўмовах ананімнасці прадстаўнік незалежнага прафсаюза прадпрыемства.
Па яго словах, чутак вакол сітуацыі ў Салігорску сапраўды шмат. Ён пацвердзіў інфармацыю пра тое, што ў Салігорск прыехалі спецыялісты з-за мяжы, у прыватнасці з Польшчы. «У іх некалі была аналагічная сітуацыя на адным з руднікоў і яны яе паспяхова вырашылі».

Іншая крыніца «НН» у Салігорску кажа пра атмасферу поўнай сакрэтнасці, з-за чаго, уласна, і з’яўляюцца чуткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?