На фота і відэа бачна, як малады чалавек заломвае рукі пратэстоўцу і зрывае бэйдж з журналіста.

«Невядомы» малады чалавек, які шчыраваў разам з міліцыянтамі на акцыі ў Брэсце 6 ліпеня. Фота «Брестская газета».

«Невядомы» малады чалавек, які шчыраваў разам з міліцыянтамі на акцыі ў Брэсце 6 ліпеня. Фота «Брестская газета».

«Невядомы» дапамагае міліцыянтам скурчваць удзельнікаў акцыі на акцыі ў Брэсце 6 ліпеня. Фота «Брестская газета».

«Невядомы» дапамагае міліцыянтам скурчваць удзельнікаў акцыі на акцыі ў Брэсце 6 ліпеня. Фота «Брестская газета».

У «невядомага» памочніка міліцыянтаў з рукава вывальваецца мікрафон. Фота «Брестский курьер»

У «невядомага» памочніка міліцыянтаў з рукава вывальваецца мікрафон. Фота «Брестский курьер»

Супрацоўнікі міліцыі пакуль не змаглі высветліць асобу грамадзяніна ў цывільным, які 6 ліпеня дапамагаў затрымліваць удзельнікаў несанкцыянаванай «маўклівай» акцыі ў Брэсце, піша «Брестская газета».

Малады чалавек праславіўся тым, што на вул. Пушкінскай сарваў у карэспандэнта «БГ» журналісцкі бэйдж. Гэта зафіксавалі на камеры два відавочцы. Адзін з іх, Уладзімір А., заявіў, што ягоныя дзеянні выклікаў гнеў невядомага і ён прыгразіў яму фізічным гвалтам. Уладзіміра напісаў скаргу ў міліцыю, падрабязна апісаўшы падзеі серады 6 ліпеня. Пры гэтым ён дадаў да заявы фотаздымкі невядомага і нават меркаваныя імя і прозвішча чалавека ў цывільным, якія яму падказалі карыстальнікі інтэрнэту пасля з’яўлення фотаздымкаў «героя» ў сеціве.

У сацыяльных сетках і на форумах сайтаў гэтага чалавека нібыта апазналі, як супрацоўніка аднаго з райаддзелаў брэсцкай міліцыі Васілія К., выпускніка школы № 22 Брэста. Быў апублікаваны адрас ягонай старонкі Вконтакте, аднак пасля гэтага яна вельмі хутка стала недасяжнай.

Варта адзначыць таксама, што на на фотаздымку, зробленым рэпарцёрам газеты «Брестский курьер», бачна, што ў момант затрымання аднаго з удзельнікаў акцыі ў невядомага ў цывільным з рукава курткі высунуўся мікрафон. Такой гарнітурай на акцыях апазіцыі шырока карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў. Увогуле на здымках бачна, як ён на вачах супрацоўнікаў у форме разам з іншымі міліцыянтамі ў цывільным выкручвае рукі затрыманым удзельнікам акцыі.

Пазней 26 ліпеня на Уладзімір А. атрымаў адказ за подпісам начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста Валерыя Угляніцы. Яго тэкст прыводзіць «Брестская газета»: «Факты выкладзеныя ў Вашай заяве пацвердзіліся. Невядомага маладога чалавека, з якім у Вас адбыўся канфлікт 2011.07.06 года па вул. Пушкінскай ў г. Брэсце высветліць не атрымалася. На працягу двух месяцаў будуць праведзены пошукавыя мерапрыемствы з мэтай высвятлення асобы маладога чалавека з якім у Вас адбыўся канфлікт».

Як бачым, Валер Угляніца не патлумачыў у сваім адказе ні таго, хто дазволіў невядомаму чалавеку дапамагаць міліцыянтам у часе затрыманняў удзельнікаў акцыі, ні той факт, чаму гэты невядомы карыстаецца тэхнічнымі сродкамі спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?