(працяг. Пачатак: Думкі пра аўтаномію Палесся: дзе мяжа
паміж беларусамі і ўкраінцамі?
)

Украінскія нацыяналісты заяўляюць пра нібы ўкраінскасць
гэтага рэгіёна, але з гэтае ўкраінскасці рэальна можна казаць
хіба што пра наяўнасць мовы, якая сапраўды можа лічыцца
дыялектам украінскае, а не беларускае.

Між тым, як 

нямецкамоўнасць аўстрыйцаў ці швайцарцаў
не азначае, што яны належаць да нямецкай
нацыі,

так і палешукі (ці палешчукі) ніколі не мелі і так ніколі і не 
займелі украінскай нацыянальнай свядомасці — пачуцця
атаесамлення сябе з Кіевам ці Данбасам, хаця сто гадоў таму
і мелі для гэтага культурна-моўныя перадумовы.

Нацыянальная свядомасць любога народа з’яўлялася толькі з пашырэннем пісьменнасці, друкаванага слова, стандартызацыі мовы-то бок стварэння агульнай інфармацыйнай прасторы, базай для якой звычайна бывала моўная еднасць і якому магло спрыяць знаходжанне ў складзе адной дзяржавы, якую можна было перарабіць у «нацыянальную».

Культурна-моўная еднасць толькі стварала перадумовы, але ніколі не азначала аўтаматычнай самаідэнтыфікацыі сябе з сваімі супляменнікамі:

у сярэдзіне 19 стагоддзя беларускамоўныя сяляне Гомельшчыны і Віленшчыны нічога не ведалі пра адно аднаго, і ў любым выпадку не ўяўлялі, што між імі ёсць нешта агульнае і што нават іхныя дыялекты класіфікуюцца як часткі адной мовы.

Так і палешчукі, што жылі дробнымі і ізаляванымі вёскамі пасярод непраходных балотаў, былі ізаляваныя не тое што ад Кіева ці Львова — але нават ад павятовага цэнтру ці ад суседняга паселішча.

Украінскія асветнікі не паспелі апрацаваць гэты рэгіён і навязаць украінскую нацыянальную свядомасць мясцоваму ўкраінскамоўнаму насельніцтву. Нацыянальная ідэнтычнасць у насельніцтва Берасцейшчыны з’явілася ў паваенны час у складзе БССР — і гэта была беларуская ідэнтычнасць.

Цікава назіраць, як, гаворачы на дыялекце ўкраінскай мовы, ніхто з маіх бярозаўскіх сваякоў нават блізка не атаесамляе сябе з Украінай і ўкраінцамі.

(заканчэнне: Думкі пра аўтаномію Палесся — 3: палешукам трэба самаарганізоўвацца)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?