6 красавіка ў мінскім клубе Re:Public (Прытыцкага, 62) выступіць з канцэртам расійскі спявак Вася Абломаў.

Кошт білетаў ад 100 да 180 тыс.

Вася Абломаў (сапр. Васілій Ганчароў, нар. у 1984) — адзін з лідараў расійскага нон-канфармізму, аўтар песень сацыяльнага пратэсту. У 1999 г. заснаваў гурт «Чэбоза».

Ад мая 2010 года запісаў некалькі песень пад псеўданімам Вася Абломаў,. Аўтар такіх хітоў як «Еду ў Магадан» (маніфест, што высмейвае масавую культуру Расіі, афіцыйны ролік на Ютубе праглядзелі больш за 2 млн чалавек), «Хто хоча стаць міліцыянерам», «Панылае г…ўно».

Браў удзел у антыпуцінскіх пратэстах, выступаў на мітынгах на Балотнай плошчы і Праспекце Сахарава.

Вася Абломаў у ліпені 2011 г. падпісаў паштоўку ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Нядаўна запісаў новую песню пра расійскую палітычную зіму 2012 года  — «Намедні», яе прэм’ера адбылася на канале «Дождь» 22 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?