Палкоўнік спецназа ў адстаўцы Уладзімір Барадач, які цяпер жыве ў Нямеччыне, выказаўся за стварэнне афіцэрамі і былымі супрацоўнікамі спецслужбаў «пераходнага ўрада ў выгнанні». Як будзе рэалізаваны гэты праект, якія яго мэты?

— Над гэтым праектам мы працуем ужо каля года. Ён больш шырокі, чым яго цяпер прадстаўляюць.
Вы бачыце, мы ўстрывожылі ўсіх. Цяпер трэба разабрацца, хто супраць рэжыму і хто за рэжым. У тым ліку і ў апазыцыі, якая лічыць сябе апазіцыяй, але робіць канкрэтныя крокі ў падтрымку рэжыму. Адразу пасля 19 снежня мы зрабілі ўпор на стварэнне ценявога кабінета. Чаму? Бо выбары не адбыліся, прэзідэнт не легітымны. Мы былі б у стане зрабіць пераходны ўрад, які быў бы такім жа легітымным, як і наш прэзідэнт.
Увесь гэты касцяк павінен быў працаваць на аб’яднанне пасля выбараў усіх праціўнікаў рэжыму.
У выніку нічога не атрымалася. Нават нехта не змог прыстойна выйсці і працягнуць барацьбу.

Мы цяпер шукаем лідараў. Нават аб’яўляем конкурс. Мы будзем выбіраць лідараў, якіх не спыніць страх ні за сябе, ні за сям’ю. Неабходная структура, якая найперш непадкантрольная спецслужбам. Але гэтая структура павінна структуравацца па тыпе ценявога кабінета.

Сёння прайшлі два сходы: у Польшчы і ў Літве — засталося правесьці яшчэ два арганізацыйныя сходы. І мы цяпер вырашаем, якой павінна быць гэтая арганізацыя.

Нават думаем над назвай. Гэта будзе альбо Фронт нацыянальнага адраджэння альбо Рада нацыянальнага адраджэння.
І структурныя падраздзяленні. Мэта — аб’яднанне ўсіх антырэжымных сілаў.

Гэта не азначае, што мы выступаем супраць нейкай партыі. Мы кажам пра прадажнасць асобных лідараў.

Я прапаную стварыць прафесійную арганізацыю і падыходзіць да барацьбы за дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне таксама сістэмна.
Гэтак жа, як і змагаюцца супраць нас.

Мы прапануем аб’яднаць усе дэмсілы ў краіне і прад’явіць ультыматум Лукашэнку. Накачаць такую сілу, каб пасадзіць яго за стол перамоваў.

Мы вымушаныя будзем ачоліць, калі не падбяром нармальных лідараў. Недзе 80% прыхільнікаў таго, каб паставіць мяне на чале аргкамітэта. Потым мы прапануем гэтыя напрацоўкі ўсім праціўнікам рэжыму. Альтэрнатывы нашаму праекту няма. Яе ніхто нават і не прапанаваў.

— Адносна вашай ініцыятывы Зянон Пазняк заявіў, што арганізуецца псеўданацыянальны ўрад і вакол гэтага «ўрада» збярэцца псеўдаэміграцыя. Як вы гэта пракамэнтуеце?

— Зянон Пазняк вельмі добра ведае мяне. Ведае, на што я здольны. Адзінае, я не здольны на здрадніцтва. Я гэтым не займаўся б, калі б мне не верылі людзі, якія засталіся ў Беларусі.

Пазняк — гэта самы злосны ідэйны вораг Лукашэнкі. Але Лукашэнка сёння прайграў ідэалёгію, палітыку, эканоміку. Ён прайграў усё. Ён знішчыў нашу беларускасьць, беларускую культуру. Цяпер дабівае мову. Тут ён прайграў і Пазняку.

Мы зыходзім з рэальнай ацэнкі сітуацыі, праціўніка, хаўрусніка нашага праціўніка.

Разваліць рэжым можа толькі структураваная арганізаваная сіла
. Сістэмная сіла. І толькі з сілай Лукашэнка сядзе за стол перамоваў і выканае ўмовы, прапанаваныя намі для безумоўнай капітуляцыі. Больш няма ніякіх варыянтаў вырашыць гэтае пытанне ў Беларусі.
Пазняк усё правільна сказаў. Але ён не разумее таго, што мы прапануем у цэлым.
Рэальна апазіцыі няма. Усе сілы спецслужбаў накіраваныя на працу па офісах. І яны працуюць тут, і даволі паспяхова. І ў гэтым ён мае рацыю. Ён толькі не мае рацыі, што Вік выказаў ідэю стварэння структуры. Гэтую ідэю выказаў і міністр замежных спраў Літвы. Час ценявога кабінета ўжо прайшоў.

Мы ствараем структуру, інструмент, які здольны процістаяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?