Экс-кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў на самалёце вылецеў з Казахстана ў Беларусь, паведаміла абазнаная крыніца.

Прыкладна ў гэты час (пасля 9-й) ён меўся прызямліцца ў Беларусі, паведаміла гэтая крыніца агенцтву Інтэрфакс-Казахстан, зазначае газета.ру.

У адміністрацыі Лукашэнкі і ў службе каардынацыі палётаў Нацыянальнага аэрапорту "Мінск" гэтую інфармацыю не пацвярджаюць, дадае Радыё Свабода.

11:46

Пазней іншая крыніца абвергла інфармацыю, што Бакіеў пакідаў Казахстан. Ён працягвае заставацца ў казахскім Таразе, сказала крыніца Інтэрфаксу.

***

Інфармацыя пра тое, што экс-кіраўніку Кыргызстана Бакіеву Мінск прапаноўваў палітычны прытулак з'явілася ў чацвер, але тады Бакіеў заявіў, што ён адмовіўся ад такой прапановы.

У той жа дзень зрынуты кіраўнік дзяржавы пакінуў Кыргызстан і вылецеў у Казахстан, у горад Тараз, дзе заявіў пра складанне з сябе паўнамоцтваў кіраўніка Кыргызстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?