У Еўрасаюзе не выключаюць магчымасці прыпынення візавых абмежаванняў у адносінах да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, такія прэцэдэнты у дачыненні да высокапастаўленых дыпламатаў ўжо былі, заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску Майра Мора ў інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс».

«Я не магу выключаць, што сітуацыя будзе дадаткова абмяркоўвацца ў далейшым», — адзначыла спн. Мора.

Мора дала зразумець, што такі крок будзе зроблены ў выпадку, калі лукашэнкаўцы пачнуць шукаць магчымасці нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?