Такія змяненні звязаныя з наплывам пасажыраў падчас святаў. Змены будуць дзейнічаць да мая,
паведамляе Рэгіянальная газета cа спасылкай на начальніка Беларускай чыгункі.
Ад 22 снежня па 18 мая па суботах і нядзелях прызначаецца цягнік міжнародных ліній 201/202 Мінск — Вільня.

Адпраўленне з Мінска ў 8.17, прыбыццё у Вільню ў 10.45. Першы цягнік, нагадаем, адпраўляецца ў 7.45 і прыбывае ў Вільню ў 9:45.

З Вільні цягнік будзе адпраўляцца ў 18.55 і прыбыццё ў Мінск 23.33 (першы вечаровы цягнік: 18:10 — 22.10).

Зазначым, што з-за вялікай колькасці ахвотных на цягнікі Мінск — Вільня і Вільня — Мінск танныя квіткі (у агульныя і сядзячыя вагоны) на выходныя трэба купляць за пару тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?