Гандбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-21) не змаглі прабіцца ў фінальную частку сусветнага першынства-2013.

Сёння ў Гомелі ў заключным матчы 6-й кваліфікацыйнай групы беларусы разграмілі аднагодкаў з Італіі з лікам 36:23 (17:8).

Аднак гэтая вікторыя не дазволіла падапечным Сяргея Цыганкова прабіцца ў лік найепшых моладзевых зборных планеты, якія збяруцца ў ліпені ў Босніі і Герцагавіне.
Улетку на Балканы паедуць швейцарцы, якія атрымалі перамогі ва ўсіх трох гульнях гомельскай кваліфікацыі - над беларусамі - 26:19, італьянцамі - 27:21 і палякамі - 23:18.
Беларуская "маладзёжка" можа запісаць сабе ў актыў яшчэ перамогу над польскімі гандбалістамі з лікам 29:28.

Выніковае становішча ў 6-й адборачнай групе: Швейцарыя - 6 ачкоў, Беларусь - 4, Польшча - 2, Італія - 0.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?