Нямецкія навукоўцы распрацавалі тэхналогію, якая дазваляе за ноч ператвараць садовае смецце ў вугальныя гранулы, якія можна выкарыстоўваць на звычайных цвёрдапаліўных электрастанцыях.

Скошаная трава, лісце або адрэзаныя галінкі раслін змяшчаюцца ў спецыяльны, герметычна зачынены апарат, у якім яны ператвараюцца ў вугаль прыкладна гэтак жа, як гэта адбываецца ў прыродзе, аднак на гэта патрабуецца некалькі гадзін, а не мільёнаў гадоў,
піша The Local.

Атрыманы такім чынам

«біявугаль» па характарыстыках амаль ідэнтычны бураму вугалю, розніца ў тым, што вуглякіслы газ, які ў ім утрымліваецца, — нейтральны,
паведамляе выданне.
Перавага новага метаду атрымання біяпаліва перад тымі, што існавалі раней, заключаецца ў тым, што для яго падыходзіць любая арганічная сыравіна, у тым ліку харчовыя адкіды.

Калі тэхналогія сапраўды такая эфектыўная, з яе дапамогай

у адной толькі Германіі можна будзе дадаткова атрымліваць 4 млн тон паліва — дастаткова для энергазабеспячэння каля 2,5 млн кватэр або прыватных дамоў,
спасылаюцца журналісты на разлікі спецыялістаў з Інстытута Іагана фон Тюнена.

Пытанне — энергазатратнасць новага спосабу, які ўжо ахрысцілі «рэвалюцыйнай зялёнай тэхналогіяй». Калі ён выявіцца дастаткова прыймальным і простым для шырокага ўжывання,

з яго дапамогай у будучыні ўдасца зменшыць залежнасць цэлых краін ад паставак вуглевадароднай сыравіны і зберагчы навакольнае асяроддзе.
Ужо што-што, а радовішчы садовага смецця і харчовых адкідаў у Беларусі невычэрпныя.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?