У Мінску група з шасці непрацуючых мінчан адкрыта скрала 28 млн рублёў у 41-гадовага жыхара сталіцы.

Узрост удзельнікаў групы ад 19 да 28 гадоў. Усе яны былі затрыманыя супрацоўнікамі 5-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС, а таксама крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска на вуліцы Прытыцкага.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 206 КК (рабаванне), якая прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?