Былая гасцініца «Беразіна» ў Бабруйску, дзе ў
Сутарэнні гасцініцы, дзе, магчыма, трымалі і катавалі вязняў.
Вёска Суцін у наш час. Ці не гэтай дарогай звозілі з дому ахвяраў тэрору?
Ужо амаль дзесяць гадоў я займаюся генеалагічным даследаваннем сваёй радзіны, якая па матчынай галіне паходзіць з вёскі Суцін, што ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Я зацікавіўся лёсам жыхароў ваколіцы, прозвішчы якіх былі пералічаныя ў дарэвалюцыйным перапісе землеўласнікаў Мінскай губерніі, і
мне адкрылася жахлівая карціна: у вёсцы, якая налічвала 40–50 двароў, у 1920 г. іУсе мужчыны — чыесьці бацькі, дзяды, дзеці… Толькі Скіндзераў было забіта сем чалавек. Уразіў трагічны лёс трох родных братоў Татураў: Антона, Віктара, Язэпа, сыноў Мартына, адпаведна 1905, 1902, 1909 гадоў нараджэння, маладых, моцных мужчын. Яны былі расстраляныя ў Бабруйску ў адзін дзень — 13 студзеня 1938 года. Стары Новы Год… У той жа дзень, у тым жа будынку бабруйскага НКВД, які месціўся ў былой гасцініцы «Бярэзіна», разам з братамі Татурамі, былі забітыя тры брата Сікілеўскія: Апалінары, Геранім і Станіслаў, 1884, 1890, 1909 г.н. А разам з імі —1937—1938 гг. , было растраляна 27 чалавек.
Да гэтага часу ўлады адмаўляюцца назваць месцы пахаванняў нявінна забітых людзей, да гэтага часу іх родныя не могуць пакласці кветкі на іх магілы, паставіць крыжы.Споўнілася 75 гадоў ад таго «святкавання» старога Новага года ў бабруйскім НКВД.
Пра гэта цяжка пісаць, але
гэты мартыралог павінен убачыць свет, бо паціху адыходзяць дзеці нявінна забітых людзей, а з імі, пакрысе, знікае і памяць аб іх.Вось спіс суцінцаў, закатаваных у
гэта толькі прозвішчы людзей і іх нашчадкаў, якія мелі ўласную зямлю ў Суціне да 1917 года і былі каталікамі па водле веравызнання. Акрамя іх былі таксама і суцінскія праваслаўныя, і людзі, што прыехалі на сталае жыхарства ў Суцін пасля рэвалюцыі, і суцінскія габрэі.Нікога не абмінула гэтая страшэнная навала.
Акрамя закатаваных, было шмат людзей, якім «пашанцавала»: 3, 5 і 10 год высылкі ў паўночныявыпраўляльна-працоўныя лагеры здаваліся не самым горшым на той час.
Пералічваючы расстраляных суцінцаў, я пазначаў дату нараджэння ў Суціне, дату смерці і месца пахавання:
Булгак Геранім Станіслававіч (1855–
Гурскі Карл Ігнатавіч (?-
Гурскі Феліцыян Карлавіч (1884–
Гурэцкі Фларыян Карлавіч (
Леановіч Казімір Кіпрыянавіч (1908–
Мітрыкевіч Іван Андрэевіч (1899–
Панятоўскі Антон Антонавіч (1875–
Панятоўскі Іосіф Вікенцьевіч (1894–
Панятоўскі Казімір Каэтанавіч (?-
Панятоўскі Юльян Ігнацьевіч (1902–
Сікілеўскі Апалінары Карлавіч (1884–
Сікілеўскі Геранім Карлавіч (1890–
Сікілеўскі Станіслаў Карлавіч (1909–
Скіндзер Антон Францавіч (1880–
Скіндзер Альберт Антонавіч (1908–
Скіндзер Віктар Эдуардавіч (1896–1939 (п. Пугвін Мыс, Пермская вобласць)).
Скіндзер Баляслаў Карлавіч (1910–
Скіндзер Станіслаў Дзянісавіч (1870–
Скіндзер Ян Уладзіслававіч (1892 —
Скіндзер Карл Францавіч (?-
Татур Антон Мартынавіч (1905–
Татур Віктар Мартынавіч (1902–
Татур Іосіф Мартынавіч (1909–
Хаткевіч Пётр Ігнатавіч (1882–
Шпакоўскі Віктар Антонавіч (1884–
Шпакоўскі Віктар Кіпрыянавіч (1911–
Шпакоўскі Станіслаў Кіпрыянавіч (1901–





