Віктара Шэймана (крайні справа) прызначылі расчышчаць аўгіевы стайні Кіраўніцтва справаў.

Віктара Шэймана (крайні справа) прызначылі расчышчаць аўгіевы стайні Кіраўніцтва справаў.

Падраздзяленні Следчага камітэта расследуюць тры крымінальныя справы аб дачыненні шэрагу службовых асоб Галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справаў прэзідэнта да здзяйснення злачынстваў па крадзяжы бюджэтных сродкаў. Аб гэтым далажыў 7 лютага новапрызначаны кіраўнік справаў Віктар Шэйман на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Спраўдзіліся ацэнкі, што прызначэнне Шэймана выклікана патрэбай антыкарупцыйнай чысткі гэтай своеасаблівай бізнэс-імперыі.

Па словах Віктара Шэймана, у дачыненні да шэрагу службовых асобаў праводзіцца праверка Камітэта дзяржаўнай бяспекі па падазрэнні ў карупцыйных злачынствах.

Кіраўнік спраў звярнуў увагу на сур'ёзныя парушэнні ў частцы эфектыўнасці расходавання грашовых сродкаў пры ажыццяўленні закупак для дзяржаўных патрэб у будаўніцтве ды іншых сферах. Гэта выявілі праверкі з боку праваахоўных органаў, а таксама вывучэнне сітуацыі на шэрагу прадпрыемстваў УД міжведамаснымі працоўнымі групамі. Незаконным дзеянням асобных службовых асобаў ужо дадзена прававая ацэнка, у дачыненні да некаторых заведзены крымінальныя справы.

Паводле звестак Камітэта дзяржкантролю, 15 арганізацый Кіраўніцтва справаў у 2009-2012 гадах ажыццяўлялі фінансавую дзейнасць з суб'ектамі гаспадарання, якія мелі прыкметы ілжэпрадпрымальніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?