Адвакат Трубачовай паведаміў, што яна будзе абскарджваць рашэнне суда.

Перад пачаткам разбіральніцтва журналісты газеты зладзілі акцыю пратэсту перад будынкам суда, называючы пазоў актам ціску на незалежныя медыі.

Трубачова са сваёй камандай пачала выпускаць новую газету «Рыпаблік». Наклад выдання — 99 асобнікаў на тыдзень. Гэта дазваляе пазбегнуць афіцыйнай рэгістрацыі.

У снежні ўлады Казахстана забаранілі «Голас Рэспублікі» і дзясяткі іншых СМІ, бо палічылі, што іх кантэнт мае прыкметы экстрэмізму.

Суд палічыў, што Трубачова парушыла папярэднюю забарону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?