Рабочы загінуў падчас высечкі лесу ў Рэчыцкім раёне, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Вальшчык лесу аднаго з лясніцтваў 1967 года нараджэння атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, падчас работ па высечцы лесу. Калегі здолелі вызваліць яго з-пад дрэва, аднак рабочы так і не прыйшоў у прытомнасць. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала гібель мужчыны.

Па дадзеным факце праводзіцца службовая праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?