У чацвер міністр абароны ЗША Леон Панэта заявіў, што прэзідэнт ЗША Барак Абама прыняў канчатковае рашэнне адмовіцца ад плана ўзбраення сірыйскіх рэвалюцыянераў. Панэта прызнаў, што сам ён выступаў за пастаўкі зброі ў Сірыю. ЗША маюць намер аказваць толькі гуманітарную дапамогу сірыйцам.

У адміністрацыі Абамы палічылі, што заскладана адсеяць паўстанцкія групы, звязаныя з «Аль-Каідай», і выказвалі занепакоенасць тым, што амерыканская зброя можа трапіць у рукі тэрарыстаў.

Канфлікт у Сірыі працягваецца ўжо 22 месяца. За гэты час загінулі тысячы людзей.

Ва ўзброенае паўстанне перараслі мірныя пратэсты супраць рэжыму Асадаў, якія кіруюць краінай ужо 40 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?