7 лютым 2013 г. міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіла Папкоўса па яго просьбе.

У ходзе сустрэчы падведзены вынікі двухбаковага ўзаемадзеяння ў 2012 годзе ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Латвіяй у 2013 г.

Асаблівая ўвага нададзена пытанням арганізацыі сумесных мерапрыемстваў па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, а таксама пашырэння супрацоўніцтва ў транспартна-транзітнай сферы. Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях адносін па лініі Беларусь — ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?