Прысуд былому першаму намесніку старшыні Мінгарвыканкама Ігару Васільеву будзе абвешчаны 11 лютага а 16 гадзіне. Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным судзе, дзе слухаецца справа экс-чыноўніка.

Прысуд будзе абвешчаны ў адкрытым рэжыме. Праўда, не вядома, цалкам або толькі яго выніковая частка.

Нагадаем, былы буйны чыноўнік абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры).

Паводле следства, Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня гэтага года па падазрэнні ў вымагальніцтве хабару ў 500 тысяч даляраў ЗША ў прадстаўнікоў чэшскага інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у кампетэнцыю чыноўніка і звязанага з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва пад Мінскам смеццеперапрацоўчага завода. Перадача грошай павінна была ажыццяўляцца двума часткамі па 250 тыс. даляраў. Васільева затрымалі ў службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару.

Віну ў атрыманні хабару Васільеў у судзе не прызнаў.

8 лютага Васільеў выступаў у судзе з апошнім словам. Як і вялікая частка працэсу, які пачаўся 20 снежня, гэта адбылося ў закрытым рэжыме.

Перад гэтым дзяржабвінаваўца папрасіў суд прысудзіць Васільева да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?