23 красавіка для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі ў Мінск прыбудзе міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу.

Падчас візіту ў фармаце «сам-насам» з расійскім калегам сустрэнецца міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.

Кіраўнікі ваенных ведамстваў дзвюх краін возьмуць удзел у пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны, падчас якой будуць разгледжаны пытанні аб далейшым развіцці супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?