Больш як 2,5 тыс. падворкаў і 326 жылых дамоў падтоплены ў Гомельскай вобласці паводкавымі і талымі водамі. Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, адселены 18 чалавек.

Паводкавымі і талымі водамі падтоплены 64 участкі дарог і мастоў. У Жлобінскім раёне водамі Дняпра падтоплены вёскі і дачныя кааператывы. У Гомелі ад ракі Сож падтоплены ўчастак дарогі.

У вобласці падтоплены ФАП, два магазіны, два вясковыя клубы, аптэка, школа.

21 красавіка ў ліквідацыі наступстваў прарыву дамбы на рацэ Прыпяць каля вёскі Мардвін Петрыкаўскага раёна былі задзейнічаны больш як 50 чалавек і 40 адзінак тэхнікі. На месца размыву дамбы выгружана 240 тон друзу, 367 кубаметраў пяску, скінута 500 і падрыхтавана 50 мяшкоў з пяском. Усяго з пачатку аднаўленчых работ было выкарыстана 4.100 мяшкоў з пяском, 1.778 кубаметраў пяску і 400 тон друзу. Адноўлена шэсць метраў дамбы (па тры метры з кожнага боку).

22 красавіка работы працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?