Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя з 22 красавіка ўзмоцніць кантроль за выкананнем кіроўцамі ўстаноўленага хуткаснага рэжыму.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у цэнтры ўвагі інспектараў будуць усе магістральныя вуліцы горада, а таксама МКАД. Штодзённа з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў нарады ДПС будуць фіксаваць хуткасць машын як стацыянарна, гэтак і ў транспартным патоку з патрульных машын.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г кіроўцу пагражае штраф да 100 тыс. рублёў, ад 20 да 30 км/г — 300 тыс. рублёў, звыш 30 км/г — ад 200 тыс. да 1 млн. рублёў. За паўторнае перавышэнне на 20 і больш кіламетраў за гадзіну на працягу года — штраф ад 500 тыс. да 1,5 млн. рублёў або пазбаўленне пасведчання тэрмінам да года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?