Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Двое ў масках здзейснілі разбойны напад на аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» у горадзе Любань Мінскай вобласці.

21 красавіка двое невядомых у масках праніклі ў памяшканне аддзялення банка, збілі супрацоўніка міліцыі і завалодалі яго табельнай зброяй, а таксама звязалі касіра.

Злачынцы выкралі з банка грошы, пасля чаго збеглі на інкасатарскім аўтамабілі.
Сума выкрадзеных грошай удакладняецца.

раводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група Следчага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў.

Галоўным следчым упраўленнем СК заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.207 («Разбой»), ч. 4 арт. 294 («Крадзеж агнястрэльнай зброі») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0