84 з 166 зняволеных амерыканскай турмы Гуантанама абвясцілі галадоўку.

Зняволеныя пратэстуюць супраць бестэрміновага утрымання пад вартай без прад'яўлення ім абвінавачванняў.

Паводле амерыканскіх ваенных, 16 чалавек з 84, якія абвясцілі галадоўку, прымусова кормяць. Яшчэ пяць чалавек змешчаны ў бальніцу на лячэнне.

Галадоўку група зняволеных пачала ў лютым, зараз да іх далучаецца ўсё больш вязняў.
Толькі за два дні да акцыі далучыліся яшчэ 11 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?