«„Народная воля“ апранаецца ў новы касцюм» — рэдакцыйнай калонкай з такім загалоўкам адкрываецца нумар незалежнай газеты «Народная воля» ад 11 чэрвеня. Цяпер выданне, якое на працягу ўсёй 18-гадовай гісторыі было чорна-белым, мае выходзіць з каляровымі фота. Пераход на колер нясе, падкрэсліваецца ў рэдакцыйным звароце, дадатковыя выдаткі. Таму многае будзе залежаць ад вынікаў падпіскі на другое паўгоддзе, якая працягнецца да 27 чэрвеня. Падпісацца на «Народную волю», як і на «Нашу Ніву», можна ў любым паштовым аддзяленні і спецыялізаваных пунктах «Белсаюздруку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?