Інфармацыя пра татальную праверку з’явілася ўдзень 23 верасня ў сацсетках. Міліцыянты з металашукальнікамі мэтанакіравана правяраюць торбы ва ўсіх пасажыраў.
Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі адмовіўся каментаваць Еўрарадыё гэтую інфармацыю.
«Interfax» са спасылкай на крыніцу, блізкую да службы бяспекі метро, піша, што не выключаная магчымасць міліцэйскіх вучэнняў.





