У Беларусі ў пятніцу ўмовы надвор'я складаныя. Ідзе снег, круціць завіруха. Месцамі на дарогах утварылася галалёдзіца.

Ветер паўднёва-заходні 7—12 м/с, але з мацнейшымі парывамі.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

На шчасце, такога моцнага ветру, як на поўначы Еўропы, нідзе ў Беларусі не прагназуецца. Але і ў Беларусі парывы ветру часам будуць дасягаць 16 м/c, а на захадзе краіны — нават 22 м/c.

У Мінску найбольшы снег чакаецца ўранку пятніцы, а пасля — уначы з пятніцы на суботу.

У Віцебску моцны снегапад пройдзе ўдзень пятніцы.

У Гомелі найбольшы снег пройдзе ўдзень у суботу.

У Гродне — ўвечары пятніцы.

А вось Польшча апынулася пад ударам моцнага цыклона «Оркан». Найгоршая сітуацыя прагназуецца на Памор’і. Увечары моцныя парывы адчуюць і жыхары паўднёвай Польшчы, паведамляе Польскае радыё для замежжа.

У заходнім Памор’і вецер дасягне хуткасці да 55 км/г, а ў парывах нават да 100 км. Уначы хуткасць ветру вырасце да 60, а ў парывах да 135 км/г.

Мэтэаролагі Польшчы папярэджваюць, што моцны вецер можа прычыніць вялікую матэрыяльную шкоду. Выратавальныя службы раяць без патрэбы не пакідаць дамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0