Нагадаем, ён заявіў, што планы мадэрнізацыі прадпрыемства не былі выкананыя, а тэрыторыя заваленая смеццем. Лукашэнка зняў з пасады старшыню Мінаблвыканкама Барыса Батуру ды загадаў распачаць крымінальныя справы «па фактах выяўленых парушэнняў», што і зрабіла УУС Мінскага аблвыканкама.

Як паведамляе «Ежедневник», крымінальную справу распачалі на цяпер ужо былога гендырэктара «Будтрэста № 21» Мікалая Бусалава і дырэктара прадпрыемства «Інстытут «Барысаўпраект» Аляксандра Місіюка. Ім інкрымінуецца «злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча». Бусалаву і Місіюку пагражае да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Аднак прававое абгрунтаванне абвінавачання ставіць у тупік следчых: згаданыя службовыя асобы ў студзені-лістападзе 2013-га «наўмысна здзейснілі дзеянні, якія нанеслі істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам падчас выканання працаў па мадэрнізацыі ААТ «Барысаўдрэў». Апісання нейкіх рэальных дзеянняў падазраваных ці нейкай іх асабістай зацікаўленасці няма. Мяркуецца, што абгрунтаванне пад крымінальны артыкул будзе знойдзенае падчас расследавання.

У бліжэйшы час мусіць прайсці нарада кіраўніцтва краіны, прысвечаная сітуацыі ў дрэваапрацоўчай галіне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?