Паводле звестак БелаПАН, дзяжурнае звяно з чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-27 плануе сесці на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) бліжэйшымі днямі. Разам са знішчальнікамі ў Баранавічы з Расіі перабазіруецца і тэхнічны персанал. Калі гэта адбудзецца дакладна, залежыць у тым ліку і ад умоў надвор'я.

Нагадаем, 23 красавіка гэтага года міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, які знаходзіўся з візітам у Мінску, паведаміў аб планах Расіі размясціць на тэрыторыі Беларусі да 2015 года знішчальны авіяполк. Тады ён заявіў, што ўжо сёлета ў Беларусі плануецца стварыць авіяцыйную камендатуру і паставіць першае дзяжурнае звяно знішчальнікаў.

26 чэрвеня галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал-лейтэнант Віктар Бондараў паведаміў, што расійская авіябаза будзе дыслацыравацца ў Лідзе (Гродзенская вобласць) і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. На ёй будуць размешчаны мадыфікаваныя знішчальнікі Су-27СМ3.

Затым з'явілася інфармацыя аб размяшчэнні як мінімум дзяжурных знішчальнікаў у Баранавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?