Падчас прэс-тура па медыяцэнтры Алімпіяды ў Сочы намеснік прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрый Козак прагаварыўся, што ў ванных пакоях сочынскіх гатэляў вядзецца відэаназіранне, паведамляе The Wall Street Journal.

«У нас ёсць запісы камер відэаназірання ў гатэлях, на якіх бачна, што людзі ўключаюць душ, накіроўваюць струмень у сцяну і сыходзяць на цэлы дзень»,

— цытуе Козака амерыканскае выданне.

Гэтыя словы Козак прамовіў, адказваючы на прэтэнзіі журналістаў аб нізкай якасці алімпійскіх аб'ектаў і сэрвіса ў іх — віцэ-прэм'ер прытрымліваецца меркавання, што такім чынам замежныя СМІ аб'явілі медыявайну па дыскрэдытацыі Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Адразу пасля адказа Козака журналіста адштурхнулі ад чыноўніка, відавочна, каб той не задаваў пытання аб правамернасці відэаназірання ў душавых, піша The Wall Street Journal.

Прэс-сакратар Козака апраўдваўся пасля, што ў гатэлях не вядзецца відэаназіранне за гасцямі, а чыноўнік меў на ўвазе відэазапісы, зробленыя падчас будаўніцтва ці абслугоўвання нумароў.

Вядома, што савецкія спецслужбы практыкавалі праслухоўванне і адсочванне ўсіх замежных гасцей краіны. Шум у Беларусі выклікалі прызнанні былога супрацоўнік мінскага гатэля «Еўропа», што ў ім вядзецца татальнае назіранне за пастаяльцамі гасцініцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?