на фота: а. Фёдар Поўны (злева), чацверты злева Юрый Чыж, другі справа - Аляксандр Шакуцін, знізу сядзіць Наталля Пяткевіч

на фота: а. Фёдар Поўны (злева), чацверты злева Юрый Чыж, другі справа - Аляксандр Шакуцін, знізу сядзіць Наталля Пяткевіч

Перамогі, як у беларускай біятланісткі Дар'і Домрачавай, лепш за ўсякую дыпламатыю спрыяюць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны.

Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, як піша афіцыйнае агенцтва БелТА, «у час піцця чаю ў коле беларускіх заўзятараў з уладальніцай залатога алімпійскага медаля ў гонцы пераследу».

«У доме кіраўніка дзяржавы сабраліся балельшчыкі, члены беларускай каманды, куды неўзабаве прыбыла і галоўная віноўніца ўрачыстасці».

Малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай падарыў спартсменцы букет кветак. А пасля Дар'ю падхапілі на рукі і доўга качалі, падкідаючы ў паветры.

Святкаванне і віншаванні «прадоўжыліся позна ноччу за сумесным піццём чаю», піша БелТА. А на кадрах з рэпартажу тэлеканала СТВ відны і бакалы віна.

Хто фігуруе на афіцыйных фотах з Сочы, акрамя прэзідэнцкай сям'і? Тут мультымільянеры Чыж і Шакуцін, праваслаўны айцец Фёдар Поўны, хакейны трэнер і ўдзельнік «каманды прэзідэнта» Міхаіл Захараў, памочніца прэзідэнта Наталля Пяткевіч, а таксама шэраг трэнераў, спартовак і іншых асобаў.

Сама Домрачава сказала, што для перамогі ў гэты дзень «сышліся ўсе зоркі». Яна расказала, што перад пачаткам Алімпіяды спецыяльна вырашыла паберагчы сябе, а таму адмовілася несці на цырымоніі адкрыцця Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

«Значыць, панясеш на закрыцці!» — заўважыў Лукашэнка.

«Макей, МЗС могуць сыходзіць у адстаўку! Уся Расія, немцы, французы! Беларусь, Домрачава! Дзякуй! За перамогу!» — такі тост сказаў Лукашэнка.

«Усе захапляюцца францужанкамі, грачанкамі. Але я заўсёды казаў: беларуская жанчына — самая прыгожая, самая адданая, самая шчырая, самая працавітая! Вось Дашка сёння гэта пацвердзіла», — сказаў уласнік «Амкадора» і старшыня тэніснай федэрацыі Аляксандр Шакуцін.

«Наша краіна невялікая. Твой залаты медаль каштуе 10 іншых медалёў!» — сказаў протаіерэй Фёдар Поўны.

«Вядома, гучалі і тосты, і пажаданні будучых перамог», — піша БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?