Сёння раніцай, каля 8:00, на выездзе з горада Ветка загарэўся маторны адсек рэйсавага пасажырскага аўтобуса, які рухаўся па маршруце з раённага цэнтра ў вёску Неглюбка.

112.by

112.by

У момант узгарання ў салоне аўтобуса знаходзіліся 15 пасажыраў. Сітуацыя ўскладнілася тым, што ў выніку пажару дзверы аўтобуса заблакаваліся.

Звонку на дапамогу пасажырам прыйшоў супрацоўнік МНС, які ехаў на аўтамабілі на працу.

Сумеснымі намаганнямі ўдалося разбіць бакавыя шыбы і эвакуяваць людзей з салона. Ніхто не пацярпеў.

Спецыяльныя службы вывучаюць прычыны здарэння.

Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік з-за кароткага замыкання электраправодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?