Расійскія спецслужбы перад чэмпіянатам свету па хакеі ў Мінску перададуць беларускім спецслужбам «фанацкую базу», каб прадухіліць уезд у краіну найбольш агрэсіўных заўзятараў. 

Супрацоўнікі расійскіх і беларускіх спецслужбаў сумесна арганізуюць бяспеку на сусветным хакейным першынстве ў Мінску. На XIX Міжнародным форуме «Тэхналогіі бяспекі», што праходзіць гэтымі днямі ў Маскве, прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў азнаёміліся з найноўшай сістэмай бяспекі з відарысам 4D. Яна актыўна прымяняецца на Алімпіядзе ў Сочы. У рэжыме анлайн — масты, дарогі, алімпійская вёска, вакзал. Сістэма працуе ў комплексе, гэта значыць здольная пралічыць верагоднасць пажару. 

Галоўная дапамога расійскіх калег на чэмпіянаце свету па хакеі — кансультацыі. Аднак калі запатрабуецца, яны гатовы дапамагчы і тэхнічна: перадаць надглядальныя комплексы або сістэму відэаназірання. 

Як заявіў намеснік начальніка антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Беларусі Сяргей Раўтовіч, у краіне выпрацаваны комплекс адэкватных мер процідзеяння тэрарызму. «Нашы спецыялісты перыядычна выязджаюць у Сочы, працуюць ва ўзаемадзеянні з аргкамітэтам па падрыхтоўцы бяспекі правядзення Алімпіяды», — сказаў ён. 

«Супрацоўнікі ФСБ Расіі, якія арганізуюць бяспеку зімовых Алімпійскіх гульняў, ужо ў канцы красавіка прыбудуць у Мінск на чэмпіянат свету па хакеі. Усяго ж за бяспекай гасцей і ўдзельнікаў сусветнага хакейнага першынства будуць сачыць з дапамогай дзвюх з паловай тысяч камер відэаназірання. Таксама ў паветра падымуць баявыя верталёты», — паведамляе «Беларусь-1».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?